Государственное учреждение образования "Средняя школа № 37 г. Могилева"
 
Галоўная > Папулярызацыя беларускай мовы
 
Кніга – добры сябар і дарадчык
У чацвер 24 мая вучні 5 “Е” класа сабраліся ў школьнай бібліятэцы , каб акунуцца ў таямнічую атмасферу мастацтва слова, выбраць кнігі для чытання. Вучні з цікавасцю знаёміліся з навінкамі бібліятэчнага фонду, а вучаніцы 11 “Б” класа Белахвостава Дар`я і Якаўлева Арына параілі малодшым сябрам, што цікава прачытаць летам. Чытайце кнігі! Гэта вельмі цікава, займальна і пазнавальна. Хай сустрэча з кнігай заўсёды выклікае ў вас захапленне і радасць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.В. Царова

 
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)
Гэтыя палымяныя словы Якуба Коласа сталі дэвізам і наказам нам, нашчадкам роднай зямлі, каб мы ведалі, шанавалі родную мову і захоўвалі тое, што зараз маем. 17 мая 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва” для вучняў 7-ых класаў  прайшло мерапрыемства “Беларускі Жуль Верн”, прысвечаная 135- годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка  Янкі Маўра. Яго называлі «бацькам беларускай дзіцячай літаратуры» і «капітанам дзіцячых падарожжаў». Яго кнігамі захапляліся Купала з жонкай, іх перакладчыкамі на замежныя мовы часта выступалі самыя простыя чытачы, уражаныя талентам творцы. Ён умеў настолькі пераканаўча напісаць пра вандроўкі і прыгоды, што не ўзнікала сумневаў: аўтар там быў і ўсё бачыў на свае вочы. Вядомага беларускага пісьменніка Янку Маўра сёння часта ўспрымаюць перш за ўсё як аўтара кніг для дзяцей і падлеткаў, але ж ён пісаў і кнігі для дарослых, быў таленавітым гісторыкам і географам, валодаў міжнароднай мовай эсперанта. У час мерапрыемства рабяты даведаліся пра біяграфію беларускага пісьменніка, падрыхтавалі газеты да юбілея пісьменніка і намалявалі малюнкі да яго твораў. Для вучняў быў арганізаваны прагляд фільма “Капітан дзіцячых падарожжаў”, які пазнаёміў іх з жыццёвым і творчым шляхам Я.Маўра. Затым хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Падарожжа ў краіну Янкі Маўра”. Асаблівую цікавасць у іх выклікала літаратурная гульня “Успомні назвы”. Мерапрыемствы дапамаглі вучням пераканацца ў тым, што Янка Маўр – Беларускі Жуль Верн і Міклуха-Маклай у адной асобе, чалавек з крылатай фантазіяй, а яго кнігі – гэта падарожжа і прыгоды ў любы час і любы куточак свету.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонава Наталля Фёдараўна

 

Вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры

 
Конкурс знаўцаў роднай мовы
У кожным класе ёсць вучні, якія любяць родную мову і добра яе ведаюць. Сёння для іх прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі 3 і 4 класаў атрымалі магчымасць паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры.

Руднікоўская А.В., настаўнік пачатковых класаў

 
Конкурс чытачоў
Для вучняў 3-4-ых класаў быў праведзены конкурс чытачоў “Люблю цябе, мой родны край. Дзеці добра падрыхтаваліся да яго, парадавалі гледачоў і журы разнастайнымі вершамі беларускіх аўтараў і сваім артыстызмам.

Руднікоўская А.В., настаўнік пачатковых класаў

 
Мультпарад
Усе хлопчыкі і дзяўчынкі любяць глядзець мульцікі. Для вучняў 1-2-іх класаў у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў паказ мультфільмаў кінастудыі “Беларусьфільм” на роднай мове. Дзеткі з захапленнем паглядзелі прадстаўленыя мультфільмы.

Руднікоўская А.В., настаўнік пачатковых класаў

 
Конкурс сценгазет
Вучні 3-4-ых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе сценгазет. Яны атрымаліся яркія і цікавыя. Многія вучні ў час перапынкаў знаёміліся са сценгазетамі, размешчанымі на стэндзе ў фае школы.

Руднікоўская А.В., настаўнік пачатковых класаў

 
Беларуская хатка
Вучні 1-2-іх класаў атрымалі магчымасць акунуцца ў даўнюю гісторыю беларускага народа, даведацца пра яго побыт. Вельмі цікавую экскурсію для іх правяла загадчык этнаграфічнага музея “Беларуская хатка”, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Панцюхова Лаліта Валянцінаўна. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся як выглядалі і для чаго выкарыстоўваліся розныя хатнія прылады, пабачылі беларускія нацыянальныя касцюмы.

Руднікоўская А.В., настаўнік пачатковых класаў

 
Зямля пад белымі крыламі
Беларусы – людзі з асобным характарам. А якія яны, беларусы? На гэта пытанне шукалі адказ сямікласнікі падчас мерапрыемства, прысвечанага нацыянальным традыцыям беларусаў. Вучні пазнаёміліся з абсталяваннем сялянскай хаты, шукалі на фотаздымках калаўрот, кросны, куфар, кубел і іншыя прылады, якія можна было сустрэць у гаспадарцы пачатку дваццатага стагоддзя. Не заўсёды лёгка рабяты спраўляліся з гэтай задачай, але затое колькі новых эмоцый! Цікавасць выклікала традыцыйная драўляная механічная цацка беларускіх дзяцей. Не адразу вучні здагадаліся, якой справай займаліся жанчыны з пранікамі ў руках. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі словы, працягвалі выразы, паказвалі рэчы на малюнках. Любіць сваю краіну, матэрыяльную і духоўную культуру павінен кожны беларус!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С.М.

 
Мой родны Магілёў
26 красавіка вучні 2 “Б” класа ажыццявілі віртуальнае падарожжа “Мой родны Магілёў”. У час экскурсіі дзеці даведаліся пра год заснавання горада, легенду аб яго стварэнні, а таксама пра герб Магілёва. Вучні с задавальненнем пабывалі на плошчы Славы, у Драматычным тэатры, у гарадской ратушы, на Буйніцкім полі. Дэвіз нашага падарожжа - “Мы ганарымся сваім Магілёвам”.


 
Мы – беларусы
19 красавіка ў 2 “В” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Мы - беларусы”, якое было прызвана пашырыць веды вучняў пра Беларусь, развіваць пазнавальную актыўнасць, выхоўваць любоў да Радзімы. Вучні змаглі паказаць свае веды па роднай мове, прадэманстраваць агульную культуру і эрудыцыю ў конкурсах. Вельмі прыемна адзначыць, што дзеці з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях, спрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні, праяўляючы кемлівасць і высокую эрудыцыю.

Настаўнік пачатковых класаў Коршунава Ларыса Эдуардаўна

 
Давайце не цурацца нашай мовы

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове нашай размаўляць,

Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Пад такім эпіграфам 22 сакавіка прайшло пазакласнае мерапрыемства ў рамках адзінага дня маўлення ў 6 “Г” класе. Навучэнцы знаёміліся са святамі, якія адзначалі нашы продкі. Шасцікласнікі расказалі пра традыцыйныя каляндарныя святы беларускага народа: Каляды, Грамніцы, або Стрэчанне, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Пакровы, якія ўзніклі яшчэ далёка да прыняцця Хрысціянства. Вучні паведамілі, што многія з іх, каб прадоўжыць народныя традыцыі, прымаюць удзел у святах. У час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства прыйшлі да высновы, наколькі важна і неабходна адраджаць беларускія народныя традыцыі, памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашыя продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова  гучала на фоне беларускай народнай музыкі. Мерапрыемства прайшло па-сапраўднаму шчыра і ўрачыста.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонава Н.Ф.

 
Я – беларус, і я шчаслівы…

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.

Ніл Гілевіч

У 5 “Г” класе прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае адзінаму Дню беларускай мовы. Вучні загадзя атрымалі заданне намаляваць прыроду Беларусі, а таксама гарадскія пейзажы. А потым кожны расказваў пра свой асабісты малюнак. Але не проста так, а выконваючы нейкае заданне. Напрыклад, расказаць пра сваю работу, выкарыстоўваючы простыя і складаныя сказы, развітыя і неразвітыя, пытальныя і пабуджальныя. У парах спаборнічалі на званне самага ўважлівага вучня. Трэба было назваць прадметы, убачаныя на малюнку, але толькі пэўнай часціны мовы. Не адзін раз прачыталі хлопчыкі і дзяўчынкі верш Ніла Гілевіча, пакуль шукалі ў ім мяккія і зацвярдзелыя гукі, шыпячыя і свісцячыя. І шмат іншых займальных заданняў выконвалі дзеці пад час мерапрыемства. Вучні здзіўляліся, смяяліся, адкрывалі для сябе новае. Час праляцеў непрыкметна. Застаўся добры настрой і жаданне яшчэ лепш ведаць родную мову.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С.М.

 
Родная мова
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 10 “А” класа падрыхтавалі віктарыну – прэзентацыю “ Пуцявінамі перакананага асветніка і драматурга”, прысвечаную 210-годдзю са дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча. Дзесяцікласнікамі былі падабраны цікавыя факты з біяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча, зроблены агляд яго творчасці. Звярнулі ўвагу і на тое, што напісаныя п’есы выконваліся ў створаным ім тэатры, дзе акцёрам выступаў сам пісьменнік. Пытанні і адказы віктарыны былі ілюстрыраваны фотаздымкамі і відэаролікамі. На віктарыну – прэзентацыю запрасілі вучняў 8-ых класаў. Знаёмства з творчасцю В.Дуніна-Марцінкевіча на ўроках літаратуры іх яшчэ чакае наперадзе. Але спадзяёмся, што цікавасць да асобы пісьменніка ў іх не знікне.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Панцюхова Л.В.

 
Паслухаўшы сэрца, бярэ ён дуду беларускую ў рукі…
23 лютага ў 11”А” класе адбылася чытацкая канферэнцыя “Вядомы і невядомы В. Дунін-Марцінкевіч”, прысвечаная 210-годдзю з Дня нараджэння прадстаўніка класікі беларускай паэзіі і драматургіі. Вучні з цікавасцю прайшліся сцежкамі жыцця Беларускага Дудара, выступілі ў ролі даследчыкаў цікавых фактаў з яго біяграфіі, падрыхтавалі прэзентацыю, лінгвістычную газету, прысвечаныя жыццю і творчасці вядомага паэта, драматурга, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, адказалі на цікавыя і пазнавальныя пытанні віктарыны.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.В. Царова

 
Родная мова – выток і аснова…
З 19 па 24 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дэвізам тыдня сталі словы : “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Вучні 5-11 класаў прымалі актыўны ўдзел у правядзенні шэрагу мерапрыемстваў. На працягу ўсяго тыдня дзейнічала акцыя “Салодкі смак роднай мовы”, усе разам святочна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Фіналам тыдня была праведзена літаратурная вечарына, прысвечаная 210-годдзю з Дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якую падрыхтавалі вучні 8-9, 11 класаў. Навучэнцы расказвалі вершы, прысвечаныя Беларускаму Дудару, спявалі песні на роднай мове, праінсцэніравалі ўрыўкі з п’есы “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча, падрыхтавалі цікавыя слайды прэзентацыі аб жыцці і творчасці аднаго з прадстаўнікоў класікі беларускай літаратуры, прагледзелі дакументальны фільм “Жыццёвы лёс В. Дуніна-Марцінкевіча”, сцэны са спектакля “Пінская шляхта”. Падчас мерапрыемства царыла атмасфера дабрыні, утульнасці, павагі да роднага слова. Усе засталіся задаволены літаратурнай вечарынай. Хай гучыць беларуская мова праз гады, праз стагоддзі…

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Т.В. Царова, Н.Ф. Балахонава

 
Знаўцы роднай мовы
У рамках тыдня беларускай мовы сярод каманд 7 “Б” і 7 “Е” класаў прайшла інтэлект-гульня “Знаўцы беларускай мовы”. Шчырыя прыхільнікі беларускай мовы спрачаліся за званне лепшага знаўцы беларускай мовы і літаратуры. На першым этапе гульцам трэба было знайсці правільныя адказы, звязаныя не толькі з веданнем беларускай мовы. Удзельнікі каманд павінны былі добра арыентавацца ў геаграфіі Беларусі і пытаннях гісторыі сваёй краіны. У наступных конкурсах вучні пазнавалі на слайдах прадметы; займаліся перакладам слоў, словазлучэнняў і сказаў з рускай мовы на беларускую; тлумачылі сэнс рэдкаўжывальных слоў; вучыліся правільна ўжываць фразеалагізмы. З лёгкасцю гульцы справіліся з конкурсам, у якім трэба было працытаваць урыўкі з пройдзеных твораў, успомніць назву і аўтара пачутага верша. Апошні этап быў музычны. Вучні эмацыйна, з захапленнем імкнуліся працягнуць словы беларускіх песень. Гэта мерапрыемства паказала з якой цікавасцю і любоўю юнакі і дзяўчаты ставяцца да роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С. М.

 
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 19 па 24 лютага ў нашай школе праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Менавіта ў 6 “Д” класе была прведзена гутарка на маральная-этычную тэму “Чалавек – гэта цэлы свет”. Вучні загадзя рыхтавалі вершы, песні, прыказкі, прымаўкі. Нездарма кажуць, што сапраўдная дружба правяраецца не столькі бядой, колькі радасцю. Што ж такое дружба? Вычні прыйшлі да высновы, што дружба правяраецца гадамі. Калі людзі сябруюць шмат гадоў, то яны разам перажылі вельмі многае і прайшлі “выпрабаванне на трываласць” Сапраўдны сябар ніколі не не здрадзіць, не прамяняе цябе на нейкія выгады. Ніколі не забывайце сваіх сяброў!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іванова Т.П.

 
Беларусь – мая Айчына, Беларусь – мой родны край!
Пад такой назвай у 3 “В” класе прайшоў клуб вясёлых і знаходлівых. У ходзе мерапрыемства вучні мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсе, паспрабаваць свае сілы. Цікавыя заданні дазволілі маленькім школьнікам показаць набытыя веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама атрымаць асалоду ад роднай мілагучнай мовы. Вучні праінсцэніравалі твор І. Муравейкі “Ложкай па лбе”.

Настаўнік Алена Пятроўна Шылава

 
Гімн роднай мове
Сёння 21 лютага ў 7 “В”,7 “Г” класах прайшло мерапрыемства“Гімн роднай мове”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні яшчэ раз дакрануліся да сакавітай, мілагучнай мовы. Удзельнікі мерапрыемства з вялікай асалодай чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Асабліва цікавай і пазнавальнай была інтэрактыўная гульня “Прыказкі”, вельмі спадабалася пастаноўка народнай казкі. Навучэнцы пераканаліся ў тым, што беларуская мова – вялікі і бясцэнны скарб нашага народа, яе трэба берагчы, як самую дарагую спадчыну нашых продкаў.

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век. (Віктар Швед)



Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонава Н.Ф.

 
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтага свята ў нашай школе прагучала радыёгазета, у якой было адзначана, што беларуская мова займае пачэснае месца сярод моў свету. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі. Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай. Усім вядома, што мова – адзін з галоўных стрыжняў нацыі, тая духоўная тэрыторыя, на якой народ адчувае сябе моцным і стойкім. Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі.

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара. (П.Панчанка)



Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонава Н.Ф.

 
Гавары са мной па-беларуску
Гавары са мной па-беларуску Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і той жа час яскравая наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй патрэбнае слова і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе існаванне змагаліся нашы продкі. Толькі гэту мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі. Каб выклікаць цікавасць і прывіць любоў да роднага слова ў нашай школе з 19.02 па 24.02 традыцыйна праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам:

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Яўгенія Янішчыц

У першы дзень стартавала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” сярод вучняў 5 класаў, якія з энтузіязмам узяліся за справу. Акцыя будзе працягвацца тыдзень. У панядзелак пяцікласнікі наведалі дзіцячую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, дзе супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі для іх цікавае і змястоўнае мерапрыемства: віктарыну-спаборніцтва “Хто мы? Адкуль мы?” Актыўна і з імпэтам навучэнцы адказвалі на пытанні, даведаліся шмат новага і цікавага пра нашу краіну і славутых людзей Беларусі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасімава Н.В.

 
Тыдзень беларускай мовы
З 19 па 24 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень беларускай мовы, прысвечаны 210-годдзю з Дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На працягу ўсяго тыдня ў школе дзейнічае акцыя “Размаўляем па-беларуску”, на перапынках гучыць беларуская музыка, дзеці з цікавасцю глядзяць анімацыйныя фільмы “Дзед” , “Піліпка”, “Аповесць мінулых часоў” і г.д., можна паслухаць інфармацыю пра жыццёвы лёс Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паглядзець урыўкі са спектакля “Пінская шляхта”. Дзеці з задавальненнем прымаюць удзел ва ўсіх мерапрыемствах.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Т.В. Царова, Н.В. Герасімава

 
Славутыя асобы Беларусі
У кожнага народа ёсць свае выдатныя асобы – людзі, якія праславіліся подзвігамі і вялікімі справамі, праявілі свае лепшыя якасці і засталіся ў памяці на стагоддзі. Са знакамітымі асобамі Беларусі сустрэліся на гэтым тыдні вучні 4”Б”класа ў час гістарычнага падарожжа ў мінулае нашай краіны. Крыжаванка “Славутыя імёны Беларусі”, пытанні віктарыны”Ці ведаеце вы іх?”, гульні “Гістарычная галерэя”, “Блытаніна”дапамаглі кожнаму вучню ўдакладніць і пашырыць свае веды; садзейнічалі развіццю пазнавальнай актыўнасці, цікаўнасці да гістарычнай і культурнай спадчыны нашай Радзімы; фарміраванню камунікатыўных уменняў і культуры маўлення вучняў; выхаванню патрыятызму, нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму і свой народ.

Настаўнік пачатковых класаў Пучко І.П.

 
Геній свайго часу
Пазакласнае мерапрыемства пад такой назвай прайшло 8 лютага ў 4”Д” класе. У ходзе падрыхтоўкі “навукоўцы” працавалі з рознымі кнігамі, шукалі інфармацыю і інтэрнэце, “мастакі” і “літаратары” зрабілі “Кніжку выказванняў Ф. Скарыны”, “журналісты” выпусцілі газету. Школьнікі даведаліся, што Францыск Скарына быў не толькі першадрукаром, што ён праявіў сябе ў розных сферах дзейнасці і зрабіў гэта бліскуча. Выступаючыя паведамілі, што Скарына быў перакладчыкам, пісьменнікам і першым беларускім паэтам. А яшчэ і мастаком, бо ў сваіх кнігах ён змясціў 51 гравюру, 30 заставак, сотні віньетак, ініцыялаў, пазначаных асабістым знакам – сонцам з месяцам. Дзецям цікава было даведацца, што ён быў доктарам навук у медыцыне. Часта лячыў лекавымі травамі. Для гэтага вывучаў батаніку і стварыў у Празе Каралеўскі сад, які захаваўся да нашых дзён. Усіх вельмі здзівіла, што Скарына быў матэматыкам і астраномам. Ён склаў каляндар, прадказаў 1 сонечнае і 6 месяцовых зацьменняў, якія адбыліся. Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі вывад: Францыск Скарына – геній свайго часу, слаўны сын нашай Радзімы. І нам трэба ведаць яго і ганарыцца ім.

Асветнік, вучоны і першадрукар,

Наш гонар — Францішак Скарына.

Запомні ўсім сэрцам, як велічны дар,

Радзімы славутага сына.



Настаўнік 4”Д” класа А. Я. Юрчанка

 
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
135 год прайшло з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У 2 “Д” класе прайшла класная гадзіна “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”, прысвечаная беларускім паэтам. Дзеці пачулі шмат цікавага пра жыццё і творчасць паэтаў. Творы Я. Купалы і Я. Коласа перакладзены больш чым на сорак моў свету. Вучні чыталі на памяць вершы беларускіх песняроў, намалявалі малюнкі да іх твораў. У кожным творы паэтаў адчуваецца любоў да сваёй Радзімы, да роднай прыроды, да беларускага народу.


 
Падарожжа па краіне замкаў
Замкі Беларусі — неацэнны культурны і гістарычны нацыянальны скарб. Шмат слаўных гераічных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі. 25.01.2018 года вучні 5 “В” класа адправіліся ў цікавую вандроўку па замках Беларусі, якая прайшла ў форме завочнай экскурсіі. У ролі экскурсаводаў – вучні 11 “ А” класа. Яны пазнаемілі пяцікласнікаў з неверагоднымі легендамі і паданнямі, якімі ахутаны старадаўнія замкі. Пры дапамозе слайдаў прэзентацыі, цікавага аповеду вучні акунуліся ў таямнічую атмасферу гістарычнага мінулага Беларусі. Напрыканцы падарожжа пяцікласнікі адказалі на займальныя пытанні віктарыны.

Настаўнік Т. В Царова

 
Кнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў
“Кнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў” – такую тэму для чарговай сустрэчы ў адзіны Дзень беларускай мовы выбралі вучні 8-ых класаў. Яны сабраліся ў школьнай бібліятэцы, дзе была арганізавана выстава-прэзентацыя гэтых кніг. Васьмікласнікі расказалі аб тым, якія паэтычныя творы ўвайшлі ў зборнік Янкі Купалы “Шляхам жыцця”, якому спаўняецца 105 год. Столькі ж часу назад было напісана і апавяданне Якуба Коласа “Нёманаў дар”. Адзначылі, што асобае месца ў ваеннай паэзіі займае паэма Аркадзя Куляшова “Сцяг брыгады”. Гэтаму гераічнаму твору споўніцца ўжо 75 год. Спыніліся на знакамітым рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, які пяцьдзясят год вучыць нас, беларусаў, ганарыцца сваёй гісторыяй, сваёй зямлёй, сваімі продкамі. І надоўга затрымаліся на паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. 95 год жыве гэты твор. Ён сапраўды жыве, бо няшмат у нас знойдзецца людзей, якія б не ведалі гэтыя радкі:"Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сіл… "

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Панцюхова Л.В.

 
Мая Беларусь… Мая Радзіма…
Мая Беларусь… Мая Радзіма… Каб палюбіць родную зямлю, трэба ведаць яе гісторыю, спадчыну, мову. У межах акцыі “ Размаўляем па-беларуску” настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Івановай Таццянай Паўлаўнай сярод вучняў 6 “Д” класа была праведзена гульня “Чалавек на сваёй зямлі ”. Удзельнічала 4 каманды. У час гульні экран на дошцы быў падзелены на сектары з назвамі тэмаў і колькасцю балаў. Першы тур мае 4 сектары: “Зярняткі на тваёй далоні”, “Краса зямлі нашай”, “Між людзей і з людзьмі”, “Ідзе-гудзе зялёны шум”. Вучні адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі, адказвалі на пытанні, прадаўжалі сказы, успаміналі народныя прыкметы. Другі тур быў вырашальным і называўся “Свая гульня”. Удзельнікі на аркушы пісалі адказ, а побач- колькасць балаў. Усім вельмі спадабалася гэта цікавае мерапрыемства, і яны з вялікім задавальненнем будуць чакаць наступнага беларускага свята. І сёння абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Т.П. Iванова

 
13 снежня ў 4 “Д” класе адбыўся незвычайны ўрок. Вучні адправіліся ў цікавае падарожжа ў далёкае мінулае нашай Айчыны, пераадолелі 9 стагоддзяў і аказаліся ў старажытным Полацку. На ўроку яны даведаліся пра нашу славутую зямлячку – Ефрасінню Полацкую. З вялікай цікавасцю і увагай слухалі вучні пра знакамітую гістарычную асобу. Даведаліся , што Ефрасіння Полацкая была манахіняй: жыла ў манастыры, пісала малітвы і перапісвала кнігі, заснавала два манастыры; была асветніцай: адкрыла школу, у якой вучылі дзяўчынак, стварыла майстэрні па перапісванню кніг. Па яе загаду былі пабудаваны дзве царквы і зроблен крыж, які з’яўляецца святыняй для беларусаў. За сваю дзейнасць Ефрасіння Полацкая стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую царква абвясціла святой. Урок быў цікавым, пазнавальным і карысным для вучняў. Запаветы Ефрасінні Полацкай: рабіць дабро людзям, паважаць адзін аднаго і спыняць войны актуальны і ў наш час.

Настаўнік 4 “Д” класа А.Я. Юрчанка

 
Гульня-вiктарына «Цудоýная казка»
Казкі перасягнулі праз стагоддзi і набылі новы сэнс. Нешта ёсць ў іх асаблівае, простае і даступнае. Беларускім казкам уласцівы глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці. Казкі настолькі папулярныя, што цяжка ўявіць сабе чалавека, які не чытаў бы казак у сваім дзяцінстве і не расказваў бы іх сваім дзецям. Многія з чытачоў бяруцца і самі за майстэрства напісання. Здавалася б, так проста скласці сваю маленькую казку: “Жыла-была дзяўчынка …” İ ты трапляеш у цудоýны свет казкi. Так, у 2 “Г” класе пад час правядзення гульнi-вiктарыны “Цудоýная казка” вучнi складалi свае казкi, малявалi iлюстрацыi да iх, ставiлi інсцэніроўкi. Яны з цiкаýнасцю ýдзельнiчалi ý вiктарыне па знаёмых казках, дзе быý вылучаны свой пераможца. Кожны з дзяцей прынёс дамоý добры настрой, радасную усмешку i задавальненне ад сумеснай працы.

Дудзянкова С.Я.

 
Новы год разам з бацькамі у 3 “Е” класе
У наш імклівы век, век новых тэхналогій, часта сустракаеш людзей, якія не могуць дакладна і зразумела выказаць свае думкі, правільна і граматна пабудаваць выказванне. Асабліва востра гэта адчуваецца ў дзіцячым асяроддзі. Мне, як настаўніку пачатковых класаў, мабыць, як нікому іншаму, гэта добра вядома. А таму я шмат часу на уроках беларускай мовы і літаратуры ўдзяляю развіццю маўлення школьнікаў. Разам з маімі вучнямі 3 “Е” класа, мы вырашылі паставіць Навагодні канцэрт для сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама для маленькіх брацікаў і сястрычак. Каб яны з маленства чулі родную мову, вучыліся размаўляць і чытаць па-беларуску. Пашырэнне і ўзбагачэнне слоўніка вучняў новымі лексічнымі адзінкамі, яго правільнае ўжыванне ў мове не абмяжоўваюцца практыкаваннямі толькі на класных занятках. Набытыя на ўроку лексічныя навыкі замацоўваюцца ўласнай моўнай практыкай вучняў у побыце, на школьных занятках, у гутарцы з сябрамі, знаёмымі. Галоўная мэта – паказаць, што можна зрабіць свята вельмі цеплым, жаданым і вяселым і на роднай мове! Вучні падгатаваліся і паказалі вельмі цікавыя сценкі павучальнага характару пра Зайчыка Даўгавушыка, які быў вельмі не паслухмяны, але нарэшце вырашыў стаць лепей. Ен абяцаў рабіць толькі добрыя справы, паважаць бацькоў, якія жадаюць яму самага найлепшага, таксама пасябраваць са сваей Чытанкай, якую он пакрыўдзіў, стаць добрым, працавітым. Вельмі рэалістычна паказалі жыцце галоўных герояў і зрабылі касцюмы, дэкарацыі да сцэнак, маляўніча аформілі класную дошку, матулі сшылі цудоўныя грыбы, зрабілі ледзяшы. Госці мерапрыемства глядзелі з вялікім захапленнем і цікаўнасцю. Вучні спявалі беларускія песні ўсе разам, якія вывучылі на ўроках музыкі, чыталі лепшыя вершы пра Новы год на беларускай мове, самы патрыятычны і горды за нашу Радзіму, з’явіўся верш “Я — беларус!” Ніла Гілевіча. Дзяўчынка перадала ўсе фарбы пачуцця да сваёй роднай зямлі. Вучні танцавалі пад беларускія народныя песні – “Полька беларуская” ансамбля “Сябры”, вывучылі віншаванні да родных. Хоць на вуліцы мароз, а у класе ва ўсіх дзяцей і дарослых цудоўны настрой! Бацькі падрыхтавалі смачныя гасцінцы да сваіх дзетак, невялікія падарункі, каб можна было кожнаму вучню павесіць дома на елачку. А самай вялікай прыгажуняй нашага свята, стала вельмі незвычайная, драўляная елка. Дзеці самі яе зрабілі: рэзалі дошкі, зачышчалі краі, красілі лакам і канешне афармлялі па свайму густу! Усім гасцям яна жадае толькі прыемных думак, мар і блакітнага неба над галавой! Вось так пазакласная праца стала арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Пазакласная дзейнасць вучняў дае настаўніку дадатковую магчымасць выхоўваць у іх сталую патрэбу чытаць, каб харашэць душой, развіваць свой густ, пашыраць літаратурны і агульны кругагляд, выпрацоўваць культуру працы з кнігай.

Настаўніца 3 “Е” класа Новікава Вікторыя Міхайлаўна

 
Мая Беларусь…Мая радзіма…
Каб мець права і гонар сказаць так, трэба палюбіць сваю Радзіму, сваю мілую Беларусь. А каб палюбіць родную зямлю, трэба ведаць яе гісторыю, спадчыну мову, вусную народную творчасть, яе знакамітых людзей. У межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Івановай Таццянай Паўлаўнай сярод вучняў 7 “Д” класа было праведзена мерапрыемства “Любі, шануй, роднае слова!” Усе пачалося з прывітання, в аотым вучняў чакалі разныя конкурсы: “Словы-змейкі”, “Канструяванне слоў”, “Папацей, граматей” і іншыя. Вучні з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні, складалі і чыталі вершы. Усім вельмі спадабалася гэта цікавае мерапрыемства, і яны з вялікім задавальненнем будуць чакаць наступнага беларускага свята. І сёння абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Т.П. Iванова

 
Роднаму слову ў нас прасторна!
Беларусы заўжды мелі схільнасць да ёмкага, трапнага, выразнага слова. І ў гэтым змаглі пераканацца пяцікласнікі, якія ўдзельнічалі ў цікавым мерапрыемстве, прысвечаным адзінаму Дню беларускай мовы. Вучні спаборнічалі ў веданні народных казак, пазнавалі прачытаныя творы на малюнках аднакласнікаў, старанна тлумачылі сэнс беларускіх прыказак і прымавак, беспамылкова працягвалі пачуты трапны выраз, з задавальненнем прапаноўвалі адзін аднаму загадкі. Добры настрой і жаданне вывучаць родную мову засталося ў хлопчыкаў і дзяўчынак пасля ўрока-гульні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С.М.

 
Гульня-вiктарына «Цудоýная казка»
Казкі перасягнулі праз стагоддзi і набылі новы сэнс. Нешта ёсць ў іх асаблівае, простае і даступнае. Беларускім казкам уласцівы глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці. Казкі настолькі папулярныя, што цяжка ўявіць сабе чалавека, які не чытаў бы казак у сваім дзяцінстве і не расказваў бы іх сваім дзецям. Многія з чытачоў бяруцца і самі за майстэрства напісання. Здавалася б, так проста скласці сваю маленькую казку: “Жыла-была дзяўчынка …” İ ты трапляеш у цудоýны свет казкi. Так, у 2 “Г” класе пад час правядзення гульнi-вiктарыны “Цудоýная казка” вучнi складалi свае казкi, малявалi iлюстрацыi да iх, ставiлi інсцэніроўкi. Яны з цiкаýнасцю ýдзельнiчалi ý вiктарыне па знаёмых казках, дзе быý вылучаны свой пераможца. Кожны з дзяцей прынёс дамоý добры настрой, радасную усмешку i задавальненне ад сумеснай працы.

Дудзянкова С.Я.

 
Ехаў казачнік Бай
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках. Казкі патрэбны не толькі для таго, каб дзецям весялей засыналася. З іх дапамогай можна даведацца пра праблемы малога, скарэктаваць яго паводзіны, навучыць лічыць ды развіць фантазію. Магілёўскі абласны тэатр лялек у гэтым годзе прыгатаваў цэлую «Скарбонку беларускіх казак». Адну з гэтых казак наведалі і паглядзелі вучні 4 “В” класа. Казка “Прыгоды Кабасі і Бакасі” паведала вучням пра добрае сяброўства звяроў, а таксама аб тым, што нельга падманваць іншых. Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў засваенне дзецьмі беларускай мовы. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.

Настаўнік пачатковых класаў Мароз Таццяна Мікалаеўна
 
Сустрэча з мінулым
Тысячагоддзі пакінулі свой след на берагах сівога Дняпра. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці вядома больш за дзве тысячы помнікаў археалогіі. Аб гэтым у цікавай і займальнай форме расказалі вучням 5-х класаў у краязнаўчым музеі, калі яны наведалі экспазіцыю “Археалогія і старажытная гісторыя”. Экскурсавод распавядала дзецям пра матэрыяльную культуру і гаспадарчую дзейнасць насельніцтва Прыдняпроўя ад палеаліта да сярэднявечча. Акрамя гэтага вучні ўбачылі на ўласныя вочы, як вырабляецца гліняны посуд. Ад экскурсіі засталіся прыемныя ўспаміны і добры настрой, а самае важнае – веды пра мінулае нашай краіны.

Настаўнікі Герасімава Н.В., Паборцава В.І.

 
З паэтычнай крыніцы Купалы і Коласа
9 лістапада ў 5 “Е” класе адбылася літаратурна-паэтычная кампазіцыя «Пад сузор’ем Купалы і Коласа», прысвечаная 135-годдзю з Дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Падчас мерапрыемства вучні адгарнулі цікавыя і незабыўныя старонкі жыцця Янкі Купалы і Якуба Коласа, разгледзілі партрэты і фотаздымкі, пачулі незабыўныя радкі з творчасці пісьменнікаў. Падарожжа па сцежках жыцця было цікавым і займальным, прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Настаўнік Т.В. Царова
 
Экскурсія па Магілёву “Восень у горадзе”
Не трэба думаць, што лістапад нецікавы месяц. Маўляў, ужо позняя восень, і нездарма яе называюць шэрай, пахмурнай, самотнай… Але ж прырода ніколі не бывае аднастайнай, у любую пару года яна па-свойму багатая на фарбы, і сустрэча з ёю, успрыманне яе – сапраўднае свята для душы.
І вось свята для душы адбылося для вучняў 5-х класаў. Прыгожыя малюнкі позняй восені дзеці не толькі назіралі, але і ўяўлялі, нагадваючы вершы беларускіх паэтаў, музычныя творы, карціны вядомых мастакоў. У рамках акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” вучні на беларускай мове выказвалі свае думкі, апісвалі свае назіранні, атрымлівалі ад настаўнікаў новую інфармацыю.
Прырода – самая старажытная і магутная крыніца цудоўнага.

Настаўнікі Герасімава Н.В., Паборцава В.І.
 
Календарь событий недели Открытых дверей на инновационной площадке
Четверг 02.11.2017 Квест "Белорусская народная культура".
У подростков среднего и старшего школьного возраста, современной молодежи появилась масса новых увлечений: компьютерные игры, приключенческие боевики, экшн - адвенчуры и другие жанровые спецификации. Использование жанра, знакомого и популярного среди детей в виртуальном мире, позволяет не только приобрести массу положительных эмоций и получить интеллектуальный драйв, но и способствует формированию культуры командного взаимодействия, развития навыков общения, самореализации, раскрытия своего потенциала и профессионального самоопределения.
Белорусская культура как цель исследовательской деятельности, организованной специальным образом в виде квеста или приключенческой игры- это инновация в педагогической деятельности. Важнейшим элементом такой игры, организованной Маргаритой Григорьевной Гуриной, стало исследование белорусской культуры, а ключевую роль в игровом процессе играли решения головоломок и задач, требующих от игроков знаний этой самой культуры. Для достижения цели игры были использованы ресурсы территории школы: игровая комната, музейный уголок «Хатка з бабулинай душой», школьные кабинеты. Игроки, проходя по 7-ми станциям: «Секретное письмо», «Город», «Праздник», «Дом», «Легенда», «Знание», «Язык», собрали буквы, из которых составили слово «Радзима».
 
Календарь событий недели Открытых дверей на инновационной площадке
Четверг 02.11.2017 Викторина "Введение в этнографию".

«Народ, не знающий своего прошлого, не имеет будущего»

Михаил Ломоносов

Одной из составляющих прошлого является традиционная народная культура, которая представляет одну из наиболее общих форм человеческой деятельности. Она выражает меру осознания и овладения человеком сил природы, своих отношений и самого себя.
Национальная культура – это национальная память народа, то, что выделяет данный народ в ряду других, позволяет ему ощутить связь времён и поколений, получить духовную поддержку и жизненную опору.
Сегодня свои двери школа №37 города Могилева распахнула еще раз для учащихся нашего района, пригласив на занимательную викторину «Введение в этнографию». Ребятам была предложена этнографическая мастерская "Введение в этнографию". Гостей ждало путешествие в мир народной белорусской культуры.
Участники разделились на три группы: "Ткачи", "Гончары" и "Соломоплетение". После мини-экскурса в мир народной культуры ребята примерили роль ремесленников. Они познакомились с некоторыми видами традиционной белорусской глиняной посуды и научились их распознавать; узнали, в какие игрушки играли их сверстники в прошлых веках и сами научились изготавливать белорусских лялек из пеньки и соломки; познакомились с символикой белорусской вышивки и попробовали составить свой дизайн рушника.
В ходе динамической паузы во время работы мастерской, ребята познакомились с белорусской народной игрой "Лянок".
Закончилась этнографическая мастерская разгадыванием филворда по теме занятия, награждением памятными призами и просмотром мультфильма "Пiлiпка".
Провела этнографическую мастерскую учитель истории Ирина Александровна Моргунова.
 
Знаўцы роднай мовы
Ведаць, паважаць, любiць i берагчы сваю родную мову павiнен кожны чалавек. З мэтай далучэння вучняў да крынiц роднай мовы , узбагачэння iх ведаў i ўменняў, 26 кастрычнiка ў 3 “Б” класе прайшоў турнір ведаў “Знаўцы роднай мовы”. У час правядзення мерапрыемства вучні разгадвалі загадкі, рэбусы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі.
У выніку кожны вучань змог папойніць свае веды, узбагаціць слоўнікавы запас, прыблізіцца да вытокаў роднай беларускай мовы.
 
Па нашай краіне, імя якой – Беларусь
Падарожнічаць – гэта заўсёды цікава. Асабліва, калі ты падарожнічаешь па нашай краіне, імя якой – Беларусь. Дзякуючы падарожжу мы даведваемся аб мінулым і сённяшнім сваёй краіны. Мы зможам адказаць на шматлікія пытанні. Хто былі нашы продкі? Па якіх законах яны жылі?
У 3 “Д” класе адбылося цікавае падарожжа ў краіну роднай мовы. Дзеці з вялікім жаданнем гулялі ў словы-рыфмы, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, працавалі перакладчыкамі, разгадвалі загадкі-жарты, хутка чыталі скарагаворкі.
Гэтае мерапрыемства дапамагае вучням любіць родную мову і выклікае жаданне на ёй размаўляць.

Настаўнік пачатковых класаў Раянок Людміла Антонаўна
 
Беларускія пісьменнікі - дзецям
Кожны народ мае сваю родную мову. Мову, якой карысталіся яго продкі, выказваючы свае думкі і пачуцці. Мову, на якой стваралі яны казкі і легенды, песні і вершы.
12 кастрычніка ў 3 “А” классе адбыўся занятак “Беларускія пісьменнікі - дзецям”. На гэтым занятку вучняў чакала цікавае падарожжа па творах беларускіх пісьменнікаў, віктарыны, конкурсы, гульні. Вучні змаглі набыць новыя веды па тэме, удакладніць, пашырыць і паглыбіць іх.
Па тым, як чалавек ставіцца да мовы свайго народа, можна меркаваць пра яго агульную культуру і чалавечую годнасць. Шанаваць і аберагаць гэты духоўны скарб – абавязак кожнага, хто жыве ў Беларусі.

Настаўнік пачатковых класаў Пашанкова Н. А.

 
Моўны турнір “Мова: цікава і займальна”
У рамках мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва” пачаўся месячнік “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова”. У першы чацвер, 5 кастрычніка, праведзены моўны турнір “Мова: цікава і займальна”.

Ці ведаеце вы, што такое “жупан”? А ці задумваліся над тым, як прыгожа гучаць па-беларуску словы “аксаміт”, “завіруха”, “імшар”? А паспрабуйце да слова “вырай” падабраць аналаг з рускай мовы.
Цікава? Вельмі!
Вось і вучні пачатковых класаў упэўніліся ў гэтым падчас удзелу ў моўным турніры “Мова: цікава і займальна”, які прайшоў у нашай школе 5 кастрычніка 2017 года. Дзеці з цікавасцю разгадвалі крыжаванкі-вандраванкі, “працавалі” перакладчыкамі, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне ”Прыказкі і прымаўкі”.
Ну а каму ж было пад сілу справіццца з такімі, зусім не лёгкімі, заданнямі? Толькі таму, хто з павагай ставіцца да роднай мовы, імкнецца разгадаць усе яе таямніцы.
Прапануем вашай увазе адно з заданняў турніру.
Калі трэба выклікаць сапраўдную пажарную каманду?Варыянты:
1)гарыць адпачынак;2)згараюць ад сораму;3)шугае полымя;4)тлее надзея.
Адказалі? Малайцы! Вас таксама можна лічыць сапраўдным знаўцам роднай мовы.

Настаўнік пачатковых класаў Банкузава Вольга Валер'еўна

 
105-годдзе са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка
28 верасня 2017 года ў адзіны Дзень беларускай мовы вучні 10 «А» класа падрыхтавалі радыёгазету, прысвечаную 105-годдзю са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Цікавыя эпізоды з біяграфіі і творчасці паэта падрыхтаваў і паведаміў Багданаў Антон, звярнуўшы ўвагу на тое, што творчасць Максіма Танка – гэта цэлая эпоха ў развіцці нацыянальнай літаратуры.
Пасля гучалі вершы… Вучні выбралі тыя, якія падкрэсліваюць індывідуальны стыль паэта – адзін з самых яркіх у сучаснай паэзіі. А першым быў верш паэта, прысвечаны нашай мове, які прачытала Пікуза Анастасія:

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных ясных праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц…
Ты выткана, дзіўная родная мова.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Панцюхова Л.В.
 
Віктарына, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання
21 верасня 2017 года ў 7 класе прайшла віктарына, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Навучэнцы звярнуліся да нашага славутага земляка Францыска Скарыны. Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі, бо Францыск Скарына заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню. “Псалтыр” — першая славянская друкаваная кніга, якая 6 жніўня 1517 года была выдадзена Францыскам Скарынам.
Кнігі, надрукаваныя Францыскам Скарынам, — гэта ўнікальныя выданні, частка з іх захоўваецца ў нашай краіне, іншыя — у музеях Масквы і Санкт-Пецярбурга, Лондана.
Удзельнікі віктарыны прыйшлі да высновы аб тым, што ў беларускага народа ёсць поўнае права ганарыцца сваім земляком Францыскам Скарынам, з чыім імем звязана значная дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонава
 
Сцежкамі нашай Радзімы
14 верасня вучні 5 «В» класа сумесна с класным кіраўніком Галіноўскім Аляксандрам Уладзіміравічам і настаўнікам гісторыі Жураўковым Сяргеем Іванавічам удзельнічалі ў міні-экскурсіі “Сцежкамі нашай Радзімы» ў школьным музеі гісторыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. Дзеці самастойна правялі эскурсію ў гісторыю нашай малой Радзімы - Кастрычніцкі раён і горад Магілёў, пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі раёна. Таксама было адзначана, што захаваць нашу культурную спадчыну-гэта наша агульная справа.

Жураўкоў С.І., Галіноўскі А.В., кафедра гісторыі СШ №37

 
Да 105-годдзя з дня нараджэння М.Танка
У верасні бягучага года наша краіна адзначае 105-гадовы юбілей з дня нараджэння М.Танка.
Максім Танк – паэт магутнага паэтычнага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны. Краіна ягонай паэзіі надзвычай вялікая і цікавая… А ў цэнтры гэтай краіны ляжыць паэтычная зямля Беларусь.
З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава-свята “Паэт магутнага паэтычнага таленту”.
 
Сцежкамі Скарыны
2 верасня вучні 10-х класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве “Сцежкамі Скарыны”, прысвечаным Дню беларускага пісьменства. Дзеці завочна пабывалі ў Празе і Вільні, дзе Скарына друкаваў свае кнігі. Асобна было адзначана, што ў 2017 годзе спаўняецца 500 год Бібліі Скарыны.

Панцюхова Л.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
 

2016\2017 навучальны год >

 


© Государственное учреждение образования "Средняя школа №37 г.Могилёва".
Регистрационное свидетельство Государственного регистра информационных ресурсов № 7141000978 от 05.07.2010 г.
Разработка и ведение сайта: Галиновский А.В. tco_kab@tut.by

МГОИРО Управление образования могилевского облисполкома