Государственное учреждение образования "Средняя школа № 37 г. Могилева"


 
Галоўная > Папулярызацыя беларускай мовы > 2016\2017 навучальны год
 
Жыву ў Беларусі і тым ганаруся
У аздараўленчым лагеры “Сонейка” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №37 г. Магілёва” у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прайшла выстава – прагляд “Беларусь у колерах і гуках”. Выхаванцы лагера мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў. Дзяцей асабліва зацікавілі творы пра прыгажосць прыроды Беларусі, яе раслінны і жывёльны свет. Пакуль жыве родная мова – жыве народ.
 
Падарожжа па Магiлеву
25.05.2017 у 4 «Г» класе адбылося падарожжа па гораду Магiлеву . Дзецi даведалiся аб мiнулым i сённяшнiм свайго горада.
Сення Магiлеў – буйны, культурны, адмiнiстрацыйны i прамысловы цэнтр. Адпаведна з летапiснымi хронiкамi быў заснаваны ў 1267 годзе.

Класны кіраўнік Марозава Т.Л.
 
Пад сценамі Нясвіжскага замка
Нам хораша ў нашай краіне.
Жыві, Беларусь, прыгажэй!
Пад небам праменістым, сінім
Хай Божа цябе беражэ!


Вучні 4 “Б”класа ,у межах вывучэння курса “Мая Радзіма –Беларусь”, пабывалі ў Нясвіжы і ўбачылі адзін з вясомых помнікаў архітэктуры Беларусі - нацыянальны гісторыка - культурны музей -запаведнік”Нясвіж” і Замкавы комплекс “Мір”.Яны пазнаёміліся з палацава-паркавым ансамблем 16-19 ст.Убачылі вучні і Касцёл Божага Цела - першы ва Усходняй Еўропе Храм,збудаваны ў стылі барока.Наведалі крыпту родаў Радзівілаў. Свае ўражанні вучні выказалі ў вусным часопісе “Пад сценамі Нясвіжскага замка”.Дзеці складалі крыжаванкі,рыхтавалі паведамленні,пісалі вершы,сачыненні, водгукі,састаўлялі сінквейны, малявалі.

Класны кіраўнік Е.В. Платонава

 
Пад сценамі Мірскага замка
У межах вывучэння курса “Мая Радзіма – Беларусь” вучні 4 “А” класа 6 мая наведалі Мірскі замак – адну з самых вядомых славутасцей краіны. Свае ўражанні ад знаёмства з гістарычным волатам чацвёртакласнікі выказалі ў вусным часопісе “Пад сценамі Мірскага замка”. Вучні складалі ілюстраваныя крыжаванкі, сканворды, загадкі на беларускай мове. Сваё захапленне нацыянальным помнікам школьнікі перадалі ў сачыненнях, сінквейнах, хоку. Была праведзена віктарына “Мірскі замак”, пытанні да якой падрыхтавалі вучні 4 “А” класа. Вусны часопіс завяршыла выстаўка з малюнкаў школьнікаў
 
Нiхто не забыты, нiшто не забыта…
4 мая ỳ 4 «Д» класе прайшоỳ вусны часопiс, прысвечаны Дню Перамогi, пад назвай «Нiхто не забыты, нiшто не забыта…»
1 старонка часопiса расказвае пра пачатак Вялiкай Айчыннай вайны.
2 старонка – пра абаронцаỳ Брэсцкай крэпасцi.
3 старонка – пра жудасную трагедыю ỳ вёсцы Хатынь.
4 старонка прысвечана пiянерам – героям.
5 старонка – увекавечанне памяцi загiнуỳшых герояỳ.
Вучнi паглыбiлi веды пра Вялiкую Айчынную вайну. Хвiлiнай маỳчання вучнi выразiлi павагу загiнуỳшым героям вайны.
 
Я — беларус
Я — беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.

Ніл Гілевіч

20 красавіка ў 4 “Е” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Мая мова”, прысвечанае адзінаму Дню беларускай мовы. Мэта нашага мерапрыемства: пашырыць уяўленне аб роднай краiне; выхоўваць любоў да Беларусi, яе чароўнай прыроды; вучыць паважаць людзей, якiя жылi i жывуць на нашай зямлi; фармiраваць жаданне больш ведаць аб мiнулым i сучасным сваёй Радзiмы. Вучні адправіліся ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлi. Яны даведаліся, што наша зямля багата сваімі традыцыямі, славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, самабытнай культурай. Дзеці не змаглі пабываць ва ўсіх кутках беларускай зямлі, але тое, што ўбачылі і пачулі, закранула іх сэрцы, выклікала пачуццё гордасці за мінулае нашай Радзімы, за яе сённяшні дзень.

Класны кіраўнік 4 “Е” класа Карабейнікава Н.А.
 
Беларусь – мая Радзіма
Мой родны край. На цэлым свеце
няма цудоўнейшай зямлі,
дзе так ласкава сонца свеціць
і збажыной шумяць палі.
Т. Лаўрыновіч

Вусны часопіс “Беларусь – мая Радзіма”, які прайшоў 13 красавіка, быў прысвечаны культуры Рэспублікі Беларусь. Вучні 4 “В” класа даведаліся, якія шэдэўры архітэктуры, музыкі і выяўленчага мастацтва стварылі продкі. Дзеці расказвалі вершы аб Беларусі і беларускай мове, разгадвалі тэматычныя крыжаванкі, глядзелі падрыхтаваную настаўнікам прэзентацыю.

Класны кіраўнік 4 “В” класа Канаваленка А.Ул.
 
Наша мова – мова нашых продкаў
3 красавіка ў вучняў 3 “Е” класа пачаўся тыдзень беларускай мовы. Асноўнай мэтай для настаўніцы было тое, каб далучыць вучняў да роднай мовы. Калі з дзяцінства маленькі грамадзянін будзе любіць і ведаць сваю мову, ён будзе любіць і паважаць сваю Радзіму. Пачаўся тыдзень з падарожжа з гаспадаром Слоўнікам па словам роднай мовы. Дзеці гулялі ў гульню “Перакладчыкі”, з задавальненнем знаёміліся з новымі словамі, а таксама з разнастайнымі слоўнікамі. Потым вучні выказалі пажаданне паставіць казку на беларукай мове “Пра быка і яго сяброў”. На гэтым тыдні дзеці падарожнічалі ў “Страну Грамацеяў”, а вынікам з’явілася газета на роднай мове, якую рабілі ўсім класам.

Настаўніца 3 “Е” класа Маскалёва А.А.
 
Францыску Скарыне прысвячаецца
Вучні 3 “Д” класа Маспанава Варвара і Іваноў Раман выпусцілі каляндар, прысвечаны Францыску Скарыне. Малодшыя школьнікі рашылі апярэдзіць школьную праграму і правялі вялікую даследчую работу. Разам са сваёй настаўніцай Юрчанка А.Я. яны прачыталі кнігі аб нашым першадрукары, сабралі інфармацыю ў інтэрнэце. Даведаліся, што Ф. Скарына быў не толькі першадрукаром і выдаўцом, але і першым доктарам медыцыны і філасофіі, каралеўскім батанікам, садоўнікам і сакратаром, перакладчыкам і мастаком, пісьменнікам і першым беларускім паэтам, матэматыкам і астраномам, гуманістам і патрыётам. Вынікам стала кніжка выказванняў Скарыны і насценны каляндар.

Настаўнік 3 “Д” класа А.Я Юрчанка
 
 
Добрая сустрэча
У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску” 2 сакавіка адбылася сустрэча другіх классаў з пісьменніцай Раісай Андрэеўнай Баравіковай. Мерапрыемсятва адтрымалася вельмі цікавым: зачытваліся і прыдумываліся новыявершы,творы, казкі пісьменніцы, праводзіліся разнастайныя конкурсы, вучні школы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю Раісы Андрэеўны. Дзеці самі падрыхтавалі і зачытвалі вывучаныя вершы Р.А. Баравіковай. Беларуская пісьменніца падаравала школе адну з сваіх цікавых кніг ”Пра бусла, які жыве у Беларусі” у фонд школьнай бібліятэкі.

Фота Чалнаковай Т.В.

 
Беларусь – мая Радзіма
2 сакавіка ў 1 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва” прайшло завочнае падарожжа “Беларусь – мая Радзіма”, якое было прызвана пашырыць веды вучняў пра Беларусь, развіваць пазнавальную актыўнасць, фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці, выхоўваць любоў да Радзімы.
Вучняў чакалі цікавыя заданні на станцыях “Нашы святыні”, “Мастакі”, “Традыцыі”, “Знаўцы роднай мовы”. Яны пазналі шмат цікавага пра мінулае і сучаснасць сваёй краіны і падзяліліся ведамі з аднакласнікамі. Дзеці слухалі і спявалі беларускія песні, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, рэбусы, красворды. На прыканцы падарожжа вучняў чакала віктарына “Па родным краі”.
Самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны граматамі.

Настаўнік пачатковых класаў Коршунава Ларыса Эдуардаўна
 
Увага!
Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, у наступным навучальным годзе працягне працаваць другі клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16), 8 клас з беларускай мовай навучання – на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24).
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах 22 12 64, 31 07 85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»);
24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).
 
23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Гэта свята мы адзначаем з асаблівым пачуццём, паколькі яно сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа. Ва ўсе часы служба была свяшчэнным абавязкам грамадзяніна. I ў гэты дзень, вучні 2 “Е” класа правялі урачыстае свята: “Славутыя абаронцы Айчыны”. Дзеці пазнаёміліся з падзеямі, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны. Яны былі вельмі ўражаны подзвігамі Дзеда Талаша, які разам з партызанскім атрадам знішчаў ворагаў, Зінаідай Мартынаўна Партновай, якая, будучы дзяўчынкай, зрабіла шэраг дыверсій на шкоду акупантам. Успомнілі і пра Дзіяну Жывапісцэву, нашу зямлячку, якая жыла і вучылася у школе №12 горада Магілёва. Яна таксама дапамагала партызанам у барацьбе з ворагамі. Яшчэ многа славутых імёнаў пачулі вучні 2 “Е” класа. У памяці назаўсёды застануцца подзвігі невядомых салдат, выканаўшых свяшчэнны доўг перад Радзімай, загінуўшых за яе незалежнасць і свабоду.

Настаўнік пачатковых класаў Новікава Вікторыя Міхайлаўна
 
Каб ведаць Беларусь, трэба па ёй вандраваць
Там звіняць, неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч


Каб ведаць Беларусь, трэба па ёй вандраваць. Бачыць яе гарады, мястэчкі, вялікія і малыя вёскі, месцы старажытных паселішчаў і самыя сучасныя мікрараёны. Так 21 лютага вучні 6 “В”, 7 “Г” класа адправіліся ў цікавае пазнавальнае завочнае падарожжа “Полацк – горад-музей”. У час гэтага мерапрыемства дзеці наведалі наступныя прыпынкі: “Гістарычны”, “Галерэя славутасцей”, “Наддзвінскі”, “Музей беларускага кнігадрукавання”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем удзельнічалі ў падарожжы, далучыліся да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, пазнаёміліся з літаратурнымі мясцінамі, помнікамі гісторыі і культуры горада Полацка, славутымі палачанамі. Вучні прыемна здзівілі сваёй эрудыцыяй і даволі шырокімі і разнастайнымі ведамі пра князя Рагвалода, Рагнеду, Усяслава Чарадзея, Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну. Пасля вандроўкі вучні прагледзілі інсцэніроўку казачнага твора “Чароўны куфэрак”, якую падрыхтавалі дзяўчаты 7 “Г” класа. Трэба адзначыць, што сямікласнікі не толькі навучыліся чытаць свае ролі, але і спрабавалі праявіць свае творчыя здольнасці на імправізаванай сцэне. Усе удзельнікі былі вельмі задаволены праведзеным мерапрыемствам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонова Н.Ф.
 
Скарбы роднага краю
22 лютага сярод вучняў 5 класаў быў праведзены конкурс эрудытаў “Скарбы роднага краю”. Асноўная мэтай якога- развіццё цікавасці да беларускай мовы.
Многа розных конкурсаў было прадстаўлена на суд журы. Вучні і перакладалі з рускай мовы на беларускую, і паказвалі прыказку, і гулялі ў хованкі, і нават трапілі ў палон да індзейцаў. Усім было вельмі цікава і весела.
Выконваючы апошняе заданне, вучні прыйшлі да высновы, што многае яднае нас з іншымі народамі, але Беларусь – адна. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, традыцыямі, гасціннасцю і мовай, багатай і зразумелай, мелагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
А каб лепш ведаць беларускую мову, настаўніца параіла глядзець на тэлеканале “Беларусь-3” тэлевіктарыну “Размаўляем па-беларуску”.

Т. М. Жвалевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Фота Чалнакова Т.В.
 
Размаўляем па-беларуску
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Шчырыя прыхільнікі беларускай мовы сярод вучняў 8 “В” і 8 “Д”класаў узялі ўдзел у спаборніцкай інтэлект-гульні “Размаўляем па-беларуску”. Дзве каманды спрачаліся на званне лепшага знаўцы беларускай мовы і літаратуры. На першым этапе “Прыгадваем” гульцы адказвалі на пытанне: “Ці праўда што?” На другім этапе ў гульні “Пазнаём” удзельнікі спрабавалі правільна адказаць на слайд-пытанні. Каманды добра справіліся і з гэтым заданнем. На трэцім этапе “Перакладаем” толькі адно слова не ўспомнілася ўдзельнікам каманд, астатнія словазлучэнні і сказы былі дакладна перакладзены. Цікавым стаў эпізод гульні “Тлумачым”. Растлумачыць сэнс рэдкаўжывальных слоў – няпростая задача. Але і тут каманды змаглі знайсці правільныя адказы. Падчас наступнага этапу “Ужываем” гульцы тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, складалі сказы і падбіралі адпаведнікі з рускай мовы. Апошні конкурс “Цытуем” паказаў веданне твораў беларускай літаратуры. Вучні эмацыйна, з захапленнем імкнуліся даць поўныя адказы.
Гэта мерапрыемства паказала з якой цікавасцю і любоўю юнакі і дзяўчаты ставяцца да роднай мовы. Часцей размаўляйце па-беларуску!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С. М
 
“ОЙ, МУЗЫКА, РЭЖ ЗА ДВОХ НЕ ШКАДУЙ ТЫ НАШЫХ НОГ
НАШЫ НОГІ НЕ БАЛЯЦЬ ЯНЫ ХОЧУЦЬ ТАНЦАВАЦЬ!”
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю барлялі,
Як з сявалкі збожжа, зерні
Рассявалі чорнай жменяй…
Трэба ведаць… І пра тое
Шо спявалі, як гулялі,
Апраналі што? Якое?..
Трэба ведаць! Сэрца просіць!

Пятрусь Броўка

На гэтым тыдні ў 3 “В” классе адбыўся факультатыўны занятак па беларускай мове, дзе вучні пазнаёміліся з танцавальнай музыкай нашага народа. Тэма была “Песня-танец “Лявоніха”. Занятак пачаўся з паведамлення гісторыі паходжання гэтай песні, а потым яны даведаліся, як песні часта станавіліся танцамі. Пасля сыгралі сапраўднае свята, дзе праспявалі і станцавалі песню-танец “Лявоніху”.
Характэрнай асаблівасцю беларускіх народных танцаў з'яўляецца тое, што многія танцы суправаждаюцца спевамі. У кожнага ёсць характэрныя рухі, але і асабовы, лёгка пазнаваемы малюнак. Яны выконваюцца з інструментальным суправаджэннем, вызначаюцца вясёлым настроем, хуткім і імклівым рухам. «Лявоніха» - з традыцыйных народных танцаў — самы папулярны і любімы ў Беларусі. У ім ярка выяўленыя душа беларускага народа, яго нацыянальныя рысы. Танец дынамічны, жыццярадасны. Усе гэтыя асаблівасці былі ўлічаны настаўнікам пры арганізацыі і правядзенні занятку.
Урок быў прасякнуты атмасферай свята, якую дапамаглі стварыці народныя касцюмы, гучала музыка ў выкананні народных інструментаў у запісе, а так сама ў жывым выкананні на флейце і бубне.
Галоўнай мэтай такіх заняткаў з’яўляецца выхаванне патрыятызму. Сродкамі выхавання любові да Радзімы з'яўляецца мастацкае слова, музыка, мастацтва, традыцыі, гістарычныя веды, таму што менавіта яны дапамагаюць дзецям эмацыянальна ўспрымаць навакольнае асяроддзе.

Настаўнік пачатковых класаў Мароз Таццяна Мікалаеўна

 
Турнір знаўцаў роднай мовы
На гэтым тыдні ў 3 “Б” класе адбыўся “Турнір знаўцаў роднай мовы”, які садзейнічаў развіццю ўвагі, кемлівасці, пазнавальнай актыўнасці і творчай ініцыятывы вучняў, цікавасці да роднай мовы.
Дыдактычным матэрыялам для правядзення мерапрыемства сталі загадкі, анаграмы, метаграмы, шарады, крыжаванкі, філворды, гульня “Падарожжа па рацэ Алфавіт”.
Падзеленыя на каманды вучні з захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтве, выконваючы заданні настаўніка. Пераможцы турніру атрымалі граматы і прызы.

Настаўнік пачатковых класаў Пучко Ірына Пятроўна
 
Тыдзень беларускай мовы
У школе дзецi вывучаюць беларускую мову, размаўляюць i чытаюць на ёй. Але ўсвядомiць значымасць i велiч яе можна толькi тады, калi мы паглыбляем веды аб ёй, цiкавiмся крынiцамi духоўнага багацця, культурай Беларусi.
З 19 па 25 студзеня у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №37 г. Магiлёва” прайшоў тыдзень беларускай мовы у пачатковых класах. Дэвiзам тыдня сталi словы Алеся Ставера:

Шануйце дзiва на планеце-
Святую нашу Беларусь.
I мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род.


19 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня, дзе вучнi чыталi вершы беларускiх пiсьменнiкаў на роднай мове, спявалi песнi, знаёмiлiся з беларускiмi святамi. У гэты ж дзень прайшоў конкурс чытальнiкаў вершаў «Паэтычны алiмп».
20 студзеня быў праведзены конкурс лiтаратурна-мастацкiх газет «Мая Беларусь».Уразiла сваёй маляўнічасцю і яркімі фарбамі выстава творчых работ першакласнікаў «Намалюем казку разам».
21 студзеня вучнi другiх класаў наведалi бiблiятэку, дзе змаглi прыняць удзел у выставе-прэзентацыi «Беларускiя пiсьменнiкi дзецям».
23 студзеня класныя кiраўнiкi правялi iнфармацыйную гадзiну «Славутыя песняры зямлi беларускай». У гэты ж дзень для вучняў 1-4 класаў была арганiзавана прэзентацыя «Сем цудаў Беларусi», а таксама выстава малюнкаў «Па творах беларускiх пiсьменнiкаў».
24 студзеня для вучняў другiх класаў была арганiзавана гульня-спаборнiцтва «Гуляем у перакладчыкаў».У чацвёртых классах прайшоў iнтэлектуальны конкурс «Лепшы знаўца беларускай мовы». А для вучняў з-х класаў была праведзена вiктарына «Моўныя скарбы роднага краю», дзе яны адгадвалi беларускiя загадкi,казкi, чыталi i тлумачылi прыказкi i прымаўкi, складалi словы на беларускай мове.
25 студзеня, на ўрачыстым закрыццi, былi падведзены вынiкi тыдня, пераможцы атрымалi ўзнагароды.
 
Прыйшлі Каляды - усе людзі рады
Мабыць, няма іншага свята, якое адзначалася б такім багаццем звычаяў, цудаў і абрадаў, як каляды. Калядныя святы прыносілі вялікую радасць у кожную хату, адзначаліся яны цікава і разнастайна.
“Прыйшлі Каляды- усе людзі рады” – тэатралізаванае свята пад такой назвай падрыхтавалі і правялі вучні 3 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №37 г.Магілёва”.
Гледачам былі прапанаваны сцэнкі з вясковага жыцця: гаспадар з гаспадыняй рыхтавалі куццю і чакалі калядоўшчыкаў. Несучы усеагульную весялосць, калядоўшчыкі з прыпеўкамі і прымаўкамі не прымусілі сябе доўга чакаць, папрасілі дазволу пакалядаваць у “хаце”. З задавальненнем спявалі дзеці калядныя песні, ладзілі традыцыйныя беларускія калядныя гульні. Кожны ўдзельнік каляднага гурта быў запамінальны і выкананнем сваёй ролі, і сваім каларытным адзеннем. Жвавая “козачка” зусім не хацела ісці з хаты, не атрымаўшы прысмакаў. У заключэнне калядоўшчыкі выканалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымалі пачастункі.
Гледачы яшчэ раз мелі магчымасць упэўніцца, якія цудоўныя звычаі, абрады і традыцыі нам засталіся ад нашых продкаў. І каб яны не згінулі, трэба вывучаць іх, адраджаць і шырока выкарыстоўваць! Бо той, хто не мае каранёў, не мае і будучыні.

Настаўнік пачатковых класаў Банкузава Вольга Валер’еўна
 
Адкрыццё юбілейнага года Янкі Купалы
У 2017 годзе Беларусь будзе шырока адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з найслаўнейшых нашых песняроў Янкі Купалы. Урачыстае адкрыццё юбілейнага года прайшло 11 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
У святочнай імпрэзе прынялi удзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч, прадстаўнікі дыпламатычных місій, пісьменнікі, навукоўцы, акцёры, музейныя супрацоўнікі.
Падчас урачыстасці прэзентаваны партрэт Янкі Купалы работы рускага мастака Мікалая Паўлава, які перадаў у дар музею старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч, а таксама ў выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прагучалi вершы Янкі Купалы, аўтографам якіх Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.08.2016 № 607 нададзены стасус 1 катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці: «Маja dola», «А хто там iдзе», «Прарок», «Спадчына».

(З выкарыстаннем матэрыялаў сайта Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы)
 
Чытацкая канферэнцыя
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
І сказаць:
“Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць нашае сонца,
І нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя,-папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы ляцім
Да зор?


З радкоў гэтага верша пачалася чытацкая канферэнцыя “Зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння паэта, у якой прынялі ўдзел вучні 11-х і 8”А” класа. Мэта дадзенага мерапрыемства – узняць узровень цікавасці сучаснага юнага пакалення да асобы, жыцця і творчасці выдатнага паэта Беларусі. Дзеці падрыхтавалі цікавы і змястоўны матэрыял: факты з біяграфіі Максіма Багдановіча, вытрымкі са сваіх сачыненняў, выказванні вядомых дзеячаў культуры пра паэта, прачыталі выразна вершы, прагледзелі і абмеркавалі дакументальны фільм. Перад вучнямі разгарнуўся складаны і бязмежны свет паэта. Не класіка беларускай літаратуры, а чалавека, які кахаў і пакутаваў ад кахання, любіў Радзіму і жыццё, які адчуваў горыч адзіноты і нікому не дазваляў сябе шкадаваць.
Максім Танк сцвярджаў:”Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць паэты , што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч”.
Чытацкая канферэнцыя, якая прайшла 22 снежня 2016 года ў адзіны Дзень беларускай мовы, дазволіла вучням раскрыць свае здольнасці, творчы патэнцыял, стала добрым стымулам для далейшай творчай рэалізацыі асобы, актывізацыі цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасімава Наталля Валянцінаўна

 
Малайчыны 6 "Б" класа
12 снежня 2016 года ў 6 “Б” класе прайшоў адкрыты ўрок па тэме “Агульны род назоўнікаў”. Урок пачаўся з праверкі дамашняга задання. Каб даведацца, наколькі лёгка вучні ўмеюць вызначаць род назоўнікаў, ім была прапанавана гульня “Чацвёртае лішняе”. Потым перайшлі да рашэння граматычных задач. Для гэтага вучні цягнулі “латарэйныя білецікі” з пытаннямі. Выйгрышны білет утрымліваў у сабе самае лёгкае пытанне і салодкі прыз. Усе вучні далі правільныя адказы. Падчас тлумачэння новай тэмы перад дзецьмі было пастаўлена праблемнае пытанне. Разважаючы і робячы высновы, яны самастойна прыйшлі да азначэння назоўнікаў агульнага роду. Дзіўнымі, знаёмымі і незнаёмымі аказаліся гэтыя назоўнікі. З плаксамі, сонямі, чысцюлямі і абжорамі хлопчыкі і дзяўчынкі былі знаёмы. А вось хто такі манюка, усе задумаліся. Добра не ведаць чалавека, які падманьвае. Не захацелася дзецям быць і няўмекамі. Усе пагадзіліся, што для таго, каб быць малайчынамі, трэба старанна вучыцца і працаваць. У хвіліну адпачынку скінуць стомленнасць дапамог псіхалагічны эцюд “Снегапад”. І зноў праца ля дошкі, у падручніку і сшытках. Для замацавання новага матэрыялу праца ў парах, узаемаправерка. На этапе падагульнення набытых ведаў дзецям спадабалася гульня “Веру-не веру”. Настаў час рэфлексіі. Быў выкарыстаны прыём “Незакончаны сказ”. Вучні бадзёрыя, з добрым настроем аценьвалі сябе і сваю работу. Мэты і задачы ўрока дасягнуты!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С. М.
 
І гучыць беларуская мова…
Ёсць людзі, якія ў момант перажываюць век, становяцца бессмяротнымі ў памяці сотняў пакаленняў. Такім з’яўляецца Максім Багдановіч, які за кароткія 25-гадоў жыцця, амаль не бываючы ў Беларусі, усім сэрцам палюбіў гэты маляўнічы куток.
29 снежня вучні 6 “В ” класа наведалі гарадскую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, дзе супрацоўнікі падрыхтавалі паэтычна-музыкальную гасцёўню “Я хацеў бы спаткацца з вамі”. Гэта мерапрыемства было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, праслухалі цудоўныя радкі з вершаў, пачулі песні на вершы М.Багдановіча. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Не засталіся і абыякавымі і да цяжкага лёсу паэта, які пражыў так мала, але сваёй творчасцю унёс вельмі значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Дзеці захапіліся асобай песняра, далучыліся да чароўнага свету беларускай паэзіі. Думаецца так будзе і далей…

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балахонава Н.Ф.
 
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гамоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога як чалавека таленавітага і самаадданага. У гэтым пераканаліся вучні 11-х класаў, наведаўшы гарадскую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, супрацоўнікі якой падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Я хацеў бы спаткацца з вамі…” ў рамках святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Вялікую асалоду атрымалі прысутныя, паслухаўшы лепшыя вершы паэта, песні “Вераніка”, “Лявоніха”, “Па-над белым пухам вішняў…”. Нікога не пакінулі раўнадушным мала вядомыя факты з біяграфіі Максіма Багдановіча, асабліва яго каханне без узаемнасці, адзінота, цяжкая хвароба.
Арганізатары мерапрыемства змаглі данесці да вучняў тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса: гонар і любоў да роднага слова, спасціжэнне глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў беларускага народа.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасімава Наталля Валянцінаўна
 
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.
Перш за ўсё, Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна- мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Ён стварыў вершы, поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, унутранай засяроджанасцю, музычнасцю, эмацыянальнасцю.
Максім Багдановіч быў сярод тых класікаў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, сфармуляваць нацыянальную ідэю беларусаў, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі.
Прыгадаць асноўныя вехі яго жыцця дапаможа прэзентацыя “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”, (Перaйсцi па спасылке ►) створаная вучнямі 11-х класаў Кабетавым Уладзіславам, Гарлачовай Кацярынай, Семянякам Яўгеніем і праведзеная ў рамках адзінага Дня беларускай мовы 8 снежня 2016 года.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасімава Наталля Валянцінаўна
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Творчасць Максіма Багдановіча абуджае чытачоў звярнуцца да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі, а таксама скіроўвае ўвагу на агульначалавечыя каштоўнасці.
Вобраз Максіма Багдановіча жыве сёння ў літаратуры і мастацтве, а таксама ў душах чытачоў-патрыётаў, якія інтэлектуальна і эмацыянальна спасцігаюць спадчыну паэта, ганарацца гісторыяй і культурай свайго народа.
Асоба паэта-патрыёта і грамадзяніна дапамагае фарміраваць эстэтычныя і маральныя каштоўнасці вучняў, выхоўвае патрыятычныя пачуцці, спрыяе духоўнаму сталенню асобы, больш глыбокаму ўспрыманню нацыянальных каштоўнасцей.
У межах святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, класіка беларускай літратуры, паэта, празаіка, крытыка і публіцыста, сярод вучняў 11 класаў праводзіўся фотаконкурс “Мой Максім Багдановіч”. Лепшымі прызнаны работы вучаніцы 11”В” класа Кароткінай Таццяны, якая зрабіла віртуальную фотавыстаўку сваіх работ.
Кабетавым Уладзіславам, вучнем 11 “В” класа, створана элекронная газета “Смерці ў Паэта няма – ёсць нараджэнне…” (Перaйсцi па спасылке ►). У газеце змешчаны матэрыялы, якія пазнаёмяць з творчым патэнцыялам адзінаццацікласнікаў: віктарынай, уласнымі малюнкамі, вершам, урыўкам з сачынення.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасiмава Н.В.
 
Дзень беларускай пісьменнасці
Дзень беларускай пісьменнасці з'яўляецца нацыянальным святам. У розныя гады сталіцамі свята станавіліся знакамітыя цэнтры беларускай асветы – Тураў, Навагрудак, Нясвіж і іншыя. Традыцыйна Дзень беларускай пісьменнасці праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэты дзень мы заўсёды аддаём даніну павагі ўсім тым, хто стаяў ля вытокаў беларускага мавазнаўства.
Цярністы шлях прайшла беларуская літаратура, перш чым дасягнула вяршынь свайго развіцця. Сёння мы з хваляваннем і гонарам вымаўляем імёны Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага і іншых. Гэта яны пасеялі першыя зярняткі , з якіх пачала зараджацца беларуская мова і літаратура.
24 лістапада ў рамках адзінага Дня беларускай мовы ў 6 «Г» класе прайшла гістарычная віктарына, дзе вучні паказалі сваю эрудыцыю ў веданні гісторыі Беларусі.
Былі падабраны пытанні па тэме. Дзеці знаёміліся з жыццём і дзейнасцю культурных дзеячаў Беларусі, паглядзелі фільм “Крыж Ефрасіні Полацкай”.
Мэта мерапрыемства – развіццё цікавасці да вывучэння гісторыі і культуры сваёй Радзімы.

Настаўнік гісторыі Статуева В.М.
 
На мове роднай размаўляем
Як вядома, дзень нараджэння – адно з найлюбiмейшых святаў у жыццi кожнага чалавека. Спачатку мы святкуем свой першы дзень нараджэння… паўналецце… 50-годдзе… Цудоўна, калi давядзецца адсвяткаваць векавы юбiлей.
Наш горад наступным летам святкуе 750-годдзе. I да гэтай буйной даты мы пачынаем рыхтавацца загадзя. Наш Магiлёў прайшоў шлях развiцця ад маленькага пасялення на беразе Дняпра да вялiкага абласнога цэнтра. Зараз наш любы горад – гэта буйны прамысловы, спартыўны i культурна-гiстарычны цэнтр, вядомы за межамi нашай краiны.
17 лiстапада навучэнцы нашай школы прынялi ўдзел у школьным этапе фотаконкурса, прысвечанага 750-леццю Магiлёва. Самымi актыўнымi ўдзельнiкамi конкурса сталi навучэнцы 9 «В», 10 «А» i 10 «Б» классаў.
Яны не толькi паказалi свае работы, але i вельмi цiкава расказалi пра мясцiны, адлюстраваныя на iх.

Настаўнiк гiсторыi Маргунова I. А.
 
Гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдня школа № 37 г. Магілева”: духоўная повязь часоў
Музей нясе ў сабе магутнейшы зарад гістарычнай памяці і дае ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу мінуўшчыны. А яшчэ гэта своеасаблівы сплаў навукі, культуры і адукацыі. Збіраючы, калекцыяніруючы, захоўваючы, дакументуючы і даследуючы, яго супрацоўнікі фарміруюць культурны асяродак будучыні, развіваюць патрэбнасць у цяперашняга пакалення беражліва адносіцца да культурных каштоўнасцей.

Бясспрэчна, музеі займаюцца патрэбнай і высакароднай справай — падтрымліваюць духоўную сувязь часоў, пераемнасць пакаленняў, захоўваюць і памнажаюць спадчыну мінулага, багатыя шматвекавыя традыцыі. Наш музей адносна малады, адкрыты быў у 2003 годзе.. Асноўная ўвага ўдзяляецца збору і апрацоўцы матэрыялаў і музейных прадметаў для стварэння цікавых і змястоўных экспазіцый. Толькі летась праведзены 11 пошукавых экспедыцый па горадзе і раёне. У фонды трапіла 530 прадметаў, з якіх 219 — экспанаты ў асноўны, а 311 — у навукова—дапаможны.. Гэта фотадакументы, мастацкія і пісьмовыя крыніцы па гісторыі Кастрычніцкага раену горада Магілева і г.д.

На гэты навучальны год плануецца значнае абнаўленне экспазіцый, таксама працуем і над удасканаленнем ужо створанай экспазіцыі, звязанай з гісторыяй станаўлення і развіцця нашай малой Радзімы.

Калі чалавеку спадабаецца, то ён вернецца, прывядзе з сабой родных, сяброў, знаёмых, таму імкнёмся зрабіць музей месцам, куды можна прыйсці з сям’ёй і цікава правесці вольны час. Выкарыстоўваем розныя формы работы. Сучасны музей — гэта не толькі экспанаты, але і адукацыя, забавы, творчыя эксперыменты.
 
На старонку музея (Перaйсцi па спасылке ►)
 
Ветлівае слоўка, як сонейка, грэе
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей:
Раніцай: “ Добрай раніцы”
І апоўдня: “Добры дзень”
Увечары пры сустрэчы
Знаёмым сказаць: “Добры вечар”
А соннаму сонейку нанач
І ўсім добрым людзям “Дабранач”
В. Вітка


Зноў чацвер… Прыемна чуць беларускае ветлівае слова, якое гучыць не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і на калідоры, і ў сталоўцы.
Ветлівасць, далікатнасць выяўляюцца не толькі ў тоне, якім выказаны словы, але і ў саміх словах. Вучні 5 “Б” класа прынялі ўдзел ў гульні-віктарыне “Ветлівае слоўка, як сонейка, грэе”, якая садзейнічае не толькі выхаванню ветлівасці, але і авалодванню мовай.

Т. М. Жвалевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
 
Сучаснае i мiнулае
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына…
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…


Усебакова развітай асобе вучня неабходна не толькі валодаць ведамі канкрэтных навук, але і валодаць культурай экалагічнай, эстэтычнай, духоўнай, а таксама ведаць традыцыі, звычаі, культуру нашых продкаў.
У рамках светкавання 750-годдзя ўтварэння горада Магілёва прапануецца шырокі выбар мерапрыемстваў для азнаямлення школьнікаў з культурай горада, творчасці знакамітых людзей мінулага і сучаснага.
Канікулы- час, калі дзеці могуць выкарыстоўваць магчымасці наведаць розныя культурныя цэнтры.
1 лістапада вучні 6 «Б» і 7 «Б» класаў наведалі разам з класнымі кіраўнікамі музей этнаграфіі, дзе пазнаёміліся з сялянскім бытам нашых продкаў, даведаліся шмат цікавага пра народныя святы: Каляды, Вялікдзень, Тройца і іншыя, пазнаёміліся з тэхнікай ткацтва і вырабам цацак.
Вучні засталіся задаволенымі, а гэта значыць што пакладзены добры пачатак для вывучэння культурных каштоўнасцей беларускага народа.

Класныя кіраўнікі Балахонава Н.Ф., Пудзянкова Н.К.
 
Падарожжа па беларускіх казках
“Беларуская казка – розуму падказка”. “Казка – ад нашай зямлі і яе людзей. Яна – чароўны сон і яна – думка чалавека”. Так сказаў вядомы беларускі пісьменнік У.Караткевіч. Так пачалася сустрэча з выхаванцамі школьнага лагера “Сонейка”, праведзеная 3 лістапада 2016 года ў адзіны Дзень беларускай мовы бібліятэкарамі нашай школы. Дзеці расказвалі пра вядомыя ім беларускія народныя казкі, пра герояў гэтых казак.
У сваю чаргу бібліятэкары распавядалі пра тое, што ганаровае месца ў скарбніцы беларускіх народных казак занялі і літаратурныя казкі Я.Коласа, З.Бядулі, У.Дубоўкі, А.Якімовіча, М.Танка. Гэтыя кнігі былі рэкамендаваны дзецям для чытання.
Спадабалася ўсім віктарына “Па старонках любімых казак”. Яна паказала, што дзеці па-ранейшаму любяць чытаць казкі, ведаюць іх герояў і беражліва адносяцца да кніг.

Бібліятэкары Гарэлік Ірына Паўлаўна, Каган Ася Эльеўна.
 
Твая зямля, твая Радзіма названа светла - Беларусь
27 кастрычнiка прайшло мерапрыемства, прысвечанае адзiнаму Дню беларускай мовы ў 5,,Д” класе. Назва - "Твая зямля, твая Радзіма названа светла- Беларусь" Мэта нашага мерапрыемства: выклікаць цікавасць да роднай старонкі, выхоўваць пачуцце любові да Радзімы, павагу да яе гісторыі, традыцый, пачуцце гонару за свой народ. Вучні з цікавасцю слухалі настаўніка беларускай мовы і літаратуры, самі чыталі вершы пра Беларусь, родны горад, пра прыроду роднага краю, прымалі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты свой край”. Мерапрыемства спадабалася вучням, бо яны адкрылі для сябе шмат новага , пазнаваўчага, цікавага. Час праляцеў непрыкметна. Рабяты пажадалі і далей знаёміцца з асаблівасцямі беларускай прыроды, пазнаваць яе таямніцы. Беларусь! Яна, як матуля, без якой не нараджацца, не жыць, не дыхаць, і словы гэтыя сталі гучаць па-народнаму проста і шчыра, адкрыта і даверліва. Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па родным краі, каб яшчэ раз узгадаць яго гісторыю і сустрэцца з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі. Рабяты падзяліліся сваімі разважаннямі: што ім падабаецца ў сваім горадзе, што яны хацелі б змяніць, які куток любяць больш за ўсе і якім уяўляюць свій горад праз 20 гадоў. Закончыўся ўрок словамі

Я-беларус, і я пакланюся
Гаям шумлівым і хлебным нівам.
Я-беларус, і я памалюся
За звонкае слова,
За родную мову.
Я- беларус, і тым ганаруся
Я – беларус, і я клянуся
Айчыне служыць
І краем сваім даражыць.
Я – беларус!
Край мой родны, зямля беларуская!


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іванова Т.П.
 
Пранікнемся любоўю да роднага слова
20 кастрычніка ў 6 “Е” класе прайшло мерапрыемства “Пранікнемся любоўю да роднага слова”, прысвечанае адзінаму Дню беларускай мовы. Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсе на самага ўважлівага чытача, згадвалі радкі на памяць з твораў беларускіх паэтаў, спаборнічалі ў веданні перыядычных выданняў, якія выходзяць на беларускай мове, успаміналі беларускія гарады, дзе можна пабачыць помнікі славутым людзям, адгадвалі песенныя візіткі Беларусі, называлі беларускія музычныя ансамблі і гурты, падбіралі беларускія адпаведнікі да слоў на рускай мове. Вучні здзіўляліся, смяяліся, адкрывалі для сябе новае. Час, адведзены на мерапрыемства, праляцеў непрыкметна. Засталося жаданне даведацца яшчэ больш пра культуру беларусаў і родную мову.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С.М.
 
Адзіны Дзень беларускай мовы
У рамках адзінага Дня беларускай мовы ў 5 “В” класе праведзены адкрыты ўрок па беларускай мове па тэме “ Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага”.
У аснову ўрока пакладзена народная казка “ Калабок”. Разам з героямі казкі вучні выконвалі вусныя і пісьмовыя заданні, разгадалі крыжаванку. А ў канцы ўрока ад бабкі і дзедкі атрымалі своеасаблівы наказ – урывак з верша Віктара Шведа “Дзесяць запаведзяў”.

Мову родную беражы.
Мовай роднай даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мову ў сэрцы не губі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёй жыцьмеш, чалавек.

Тып урока, формы і метады, упэўнены тэмп урока, дзейнасць настаўніка, арганізаванасць, выразнасць, добразычлівасць, творчы падыход да працы, атмасфера супрацоўніцтва, аб’ектная ацэнка дзейнасці вучняў дазволілі настаўніку дасягнуць акрэсленых задач урока, а вучням урок прынёс карысць, радасць і задавальненне.

Т. М. Жвалевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
 
Адзіны Дзень беларускай мовы
13 кастрычніка 2016 года ў адзіны Дзень беларускай мовы Купалаўскі дворык нашай школы напоўніўся дзіцячымі галасамі. Сюды завіталі вучні 7 “А” класа на паэтычны марафон. Асеннія матывы – тэма вершаў першай каманды. Напэўна, прыгажосць восеньскай прыроды натхніла іх на гэты выбар. Другая ж каманда напярэдадні Дня маці падрыхтавала вершы пра самага дарагога і блізкага чалавека – маці.
І вось загучалі паэтычныя радкі. Спачатку нясмела, з хваляваннем:

Зноў верасень –
Запаслівы грыбнік
Шчыруе па імшастых баравінах…
І гронкі ацяжэлыя каліны
Насыціліся пахамі спаўна.


Адзін паэт змяняе другога: А.Грачанікаў, Я.Колас, Я.Купала, А.Хведаровіч… Столькі цудоўных вершаў пра нашу прыроду адкрылі для сябе дзеці!
Слова бярэ другая каманда. Вельмі пяшчотна гучаць радкі:

Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.


Слухаеш чытальнікаў і не сумняваешся, што гэтыя цёплыя словы ідуць і ад іх сэрцаў. Колькі ж вершаў, прысвечаных маці, падрыхтавалі дзеці. Гэта творы нашых класікаў П.Броўкі, А.Пысіна, М.Танка, а таксама вершы сучасных паэтаў Л.Пранчака, Л.Лянок, А.Буйніцкага.
Гучыць мова Коласа і Купалы, Барадуліна і Гілевіча, наша мова. Гучыць з вуснаў падрастаючага пакалення…

Настаўнік Панцюхова Лаліта Валянцінаўна
 
Мова маёй краіны
06.10.2016 года ў 6 “В” класе прайло мерапрыемства “Мова маёй краіны”, прысвечанае адзінаму Дню беларускай мовы. Вучні размаўлялі на роднай мове, развівалі кемлівасць, дапытлівасць і творчыя здольнасці, успомнілі культуру продкаў. З задавальненнем дзеці адгадвалі загадкі, слухалі народныя казкі, удзельнічалі ў конкурсе на лепшага знаўцу беларускай мовы.
Маісеенка Марыя, Каліноўская Ганна, Міхальцова Аліна падрыхтавалі малюнкі да эпізодаў з казак. Кавалёва Віалета і Цурпанава Яна паведамілі цікавыя гісторыі з жыцця знакамітых людзей.
Мерапрыемства паказала, што дзеці цікавяцца роднай мовы і пашыраюць свае веды па беларускай лексіцы.

Настаўнік Балахонова Наталля Федараўна
 
І гучыць беларуская мова
29.09.2016 года ў 10 “Б” класе прайшла літаратурная сустрэча “І гучыць беларуская мова”, прысвечаная адзінаму Дню беларускай мовы. Мерапрыемства праходзіла ў легкай, дабразычлівай атмасферы. Вучні чыталі свае любімыя вершы, расказвалі аб іх аўтарах – вядомых беларускіх паэтах, успаміналі традыцыі і культуру продкаў. Ніхто з дзяцей не застаўся абыякавым. Было бачна, што ў сэрцы кожнага з іх жыве сапраўдная любоў да роднай мовы, да жывога беларускага слова.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.В. Царова
 
Знаёмства са школьнай бібліятэкай
Паважаныя першакласнікі!
Прапануем пабываць Вам у незвычайнай цікавай краіне Чытай-горад. Вас чакаюць цудоўныя кнігі беларускіх і рускіх пісьменнікаў, а таксама чароўныя казкі і загадкі, крыжаванкі і рэбусы, якія разлічаны на актыўных і кемлівых.
Поспехаў Вам!
 
Дзень беларускай мовы
Сёння 22 верасня, у Дзень беларускай мовы, вучні 9-ых класаў нашай школы сабраліся разам,каб аддаць даніну павагі беларускаму паэту Нілу Гілевічу, якому 30 верасня споўнілася б 85 год.
Літаратурна-музычную кампазіцыю “Не баюся, што мой век нявечны” падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна разам з вучнямі 9 “А” класа. Кніжную выставу “Гонар беларускай літаратуры” аформілі супрацоўнікі школьнай бібліятэкі Гарэлік І.П., Каган А.Э.
Гучаць са сцэны пранікнённыя радкі вершаў Н.Гілевіча пра маці і Радзіму, пра вайну і каханне, якія шчыра чытаюць Ксянзова В., Савасціцкая В., Кавалева А., Пунінская А., Карпечанка Л.
Слухае сучасная моладзь паэтычныя радкі Н.Гілевіча, шэпчуць вусны знаёмыя словы… І радасна, што засталася памяць – памяць, якую будзіць Ніл Гілевіч у сваіх чытачах і якую павінны захаваць аб ім мы – ягоныя нашчадкі.

Тэкст Панцюховай Л.В.
Фота Чалнаковай Т.В.
 
Адзіны Дзень беларускай мовы
15 верасня 2016 года ў школе прайшоў адзіны Дзень беларускай мовы “Першым было слова”.
У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне.
Увесь беларускі народ упэўнены ў неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны.
Знакавым стаў Дзень беларускага пісьменства, які прайшоў 4 верасня ў г.Рагачове. Вынікам гэтага свята сталі праведзеныя класныя гадзіны “Ад Скарыны да нашых сэрцаў”.
 
Дзень беларускай пiсьменнасцi
Накануне дня белорусской письменности 3 сентября в нашей школьной библиотеке была организована выставка «Славутыя iмёны Бацькаушчыны». В рамках праздника участники и гости познакомились с историей и культурой белорусского народа, а так же с тем, как исторический путь отразился на письменности и печати в Беларуси. В концепции праздника мы показали ребятам, как нерушимо единство белорусского печатного слова и истории белорусского народа.
 
Фестываль-конкурс кароткаметражных фільмаў “Стоп-кадр”
22 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні дзясятых класаў правялі фестываль-конкурс “Стоп-кадр”, прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў.
Перад навучэнцамі ставілася задача: праз прызму першаснага ўспрымання твора, які ўразіў іх або спадабаўся, без уплыву крытычнага матэрыялу, каментараў і заўваг настаўніка самастойна зняць кароткаметражны фільм. Да кожнай кінастужкі творчая здымачная група падрыхтавала прэзентацыю.
Мерапрыемства патрабавала ад вучняў велізарнага жадання праявіць сябе, прадэманстраваць акцёрскае майстэрства, паказаць сваю адказнасць, настойлівасць, цярпенне ў дасягненні мэты, уменне сувымяраць свае магчымасці, не апускаць рукі пры сустрэчы з няўдачай, не адступаць і ісці далей,а самае галоўнае – уменне працаваць у камандзе.
У выніку дзеці прадэманстравалі гледачам дзевяць кароткаметражным фільмаў. Узнагароду за лепшы фільм атрымала здымачная група вучняў 10”Б” класа. Члены журы і гледачы былі ў захапленні ад прагляду фільма “Вяселле”. За крэатыўнасць былі адзначаны стужкі “Дзіця, Вожык і Змяя”, “Камсамольскі білет”. Лепшымі акцёрамі былі прызнаны Казько Вольга, Бойчанка Мікіта, Лабанок Надзея. Лепшая рэжысёрская работа – фільм “Аве, Марыя”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасiмава Н.В.
 
Беларусь – краіна маёй будучыні
Урок на тэму “Беларусь – краіна маёй будучыні” прайшоў у 9 “Г” класе 17 лютага 2016 г. Менавіта пра будучае нашай краіны, пра будучае вучняў мы гаварылі на ўроку. “Сапраўдная каштоўнасць у адносінах да будучага заключаецца ў тым, каб усе аддаваць сучаснаму” – з гэтай думкай Альберта Камю пагадзіліся і вучні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іванова Т.П.
 
Адкрыты ўрок па беларускай літаратуры
18 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў адкрыты ўрок па беларускай літаратуры ў 8 “Е” класе.
Тэма ўрока складаная і цікавая адначасова. Вучні разважалі над праблемай маральнага выбару на вайне ў аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”. Сюжэт твора захапіў усіх сваёй шчырасцю, пранікнёнасцю і трагічнасцю. На ўроку хлопцы і дзяўчаты параноўвалі характары і ўчынкі герояў аповесці, высвятлялі вытокі гераізму адных і здрады другіх. З лёгкасцю вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Закончы фразу”, літаратурный размінкі “Пазнай героя па апісанні”. Асабліва спадабаўся васьмікласнікам сваеасаблівы працэс-суд над здраднікамі Радзімы. Вучні выступалі ў якасці абвінаваўцы і адваката, шукалі адказ на пытанне, ці можна апраўдаць здрадніка.
Незвычайным было інтэрв’ю журналіста і байца-дэзерціра. Вучні эмацыйна і пераканаўча выглядалі ў гэтых ролях. Давялося на ўроку адчуць сябе і на месцы маладзенькага байца, які піша ліст маці перад апошнім боем.
Мультымедыйная ўстаноўка дапамагала ўроку быць наглядным. А праслухоўванне песні Р. Гамзатава “Жураўлі” ў многіх выклікала пачуццё жалю. Жураўліны крык стаў сімвалам дачасна абарваных вайной маладых жыццяў. Урок прымусіў задумацца аб тым, што мы мала цэнім магчымасць жыць у мірны час. Многім захацелася даведацца больш пра сваіх сваякоў у гады вайны. Урок стай карысным для ўсіх.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакратарова С.М.
Літаратура-музычная вечарына “Чароўны свет кахання”
18 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры праведзена літаратура-музычная вечарына “Чароўны свет кахання” сярод вучняў 11 класаў. Сустрэліся, каб пагаварыць пра адно з цудоўнейшых пачуццяў, якое ўпрыгожвае жыццё кожнага чалавека, дае яму крылы і прымушае гулка біцца сэрца.
Чыталіся творы беларускай літаратуры, прысвечаныя гэтаму загадкаваму пачуццю. Спадарожніцай паэзіі была музыка: спявалі песні, гралі на фартэпіяна i гiтары, танчылі. Вучні далучыліся да маленькай часткі вялікай паэтычна-музычнай скарбніцы, якой ганарыцца наша беларуская літаратура.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жвалевіч Т. М.

Музычнае аздабленне: Чалнакова Т.В.
Фота: Дзямешка А. С.
Падарожжа па краіне
16 лютага 2016 вучні 6-х класаў адправіліся ў чароўнае і незвычайнае падарожжа па нашай краіне. Завочная вандроўка праходзіла ў форме гульні-віктарыны. Мерапыемства было прысвечана тыдню беларускай мовы, які праходзіць зараз ў нашай школе. На працягу ўсяго падарожжа вучні любаваліся на прыгожыя, дзівосныя краявіды, прыслухоўваліся да песень, што спявае наша родная зямля, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, захапляліся беларускай паэзіяй. Усе вучні праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі гісторыі свайго народа, у сэрцы кожнага было адчуванне вялікага гонару за сваю Радзіму. Мерапраемства прайшло ў цеплай сяброўскай атмасферы, ва ўсіх панаваў добры настрой.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Царова Т.П.
 


© Государственное учреждение образования "Средняя школа №37 г.Могилёва".
Регистрационное свидетельство Государственного регистра информационных ресурсов № 7141000978 от 05.07.2010 г.
Разработка и ведение сайта: Галиновский А.В. tco_kab@tut.by

МГОИРО Управление образования могилевского облисполкома