Государственное учреждение образования "Средняя школа № 37 г. Могилева"
 
Главная > Достопримечательности > Этнографический дворик
 
Купалаўскі дворык
Больш за дзесяць год існуе ў нашай школе этнаграфічны комплекс, у які ўваходзіць Хатка з бабулінай душой і Купалаўскі дворык. Цікавасць да яго застаецца нязменнай, бо ўдзел ў яго стварэнні прымалі настаўнікі і вучні школы, дапамагалі іх бацькі. Кожны экспанат тут – памяць аб нечыіх продках. У кожнай рэчы жыве душа тых, хто яе вырабляў. Спачатку ўзнікла задума стварыць інтэр’ер вясковай хаты пачатку дваццатага стагоддзя. Але якая ж хата без падвор’я? Побач знайшоўся і ўтульны куточак двара. Вось разное акенца, вось навес, пад якім сабраны сельскагаспадарчыя прылады. Ёсць калодзеж-журавель, цячэ ручаёк. Вясной і летам шмат кветак. Усё, як у добрага гаспадара. Можа, і сам Янка Купала тут спыніўся б. А значыць і дворык будзе Купалавым. У Купалаўскі дворык любяць прыходзіць дзеці і дарослыя, каб сфатаграфавацца, пасядзець у сапраўдных санях, паспрабаваць набраць вады з калодзежа-жураўля. Купалаўскі дворык мае ўжо добрую традыцыю. Тут сталі праводзіцца і літаратурныя мерапрыемствы. Паэтычны марафон сабраў сямікласнікаў, якія чыталі вершы, прысвечаныя маці і Радзіме. А напярэдадні 135-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы тут прайшлі Купалаўскія чытанні, у якіх удзельнічалі вучні розных класаў.


 
 
 

© Государственное учреждение образования "Средняя школа №37 г.Могилёва".
Регистрационное свидетельство Государственного регистра информационных ресурсов № 7141000978 от 05.07.2010 г.
Разработка и ведение сайта: Галиновский А.В. tco_kab@tut.by

МГОИРО Управление образования могилевского облисполкома